Святы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Святы''' (ад праслав. Svętъ, svętъjь; мн. л. - святыя) — міфічная або гістарычная асоба, асабліва ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:39, 15 жніўня 2011

Святы (ад праслав. Svętъ, svętъjь; мн. л. - святыя) — міфічная або гістарычная асоба, асабліва шануемая ў розных рэлігіях за пабожнасць, праведнасць, богаспадобнасць, устойлівае вызнанне веры, пасрэдніцтва паміж Богам і людзьмі.

У хрысціянстве (за выключэннем некаторых пратэстанцкіх канфесій) пабожны і дабрадзейны чалавек, кананізаваны царквой, які ўяўляе сабой узор цноты і які жыве паводле вучэння Царквы пасля яго скону на нябёсах і моліцца перад Богам за ўсіх людзей, якія жывуць на зямлі.