Артурас Дубоніс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Дубоніс)
Артурас Дубоніс
Дата нараджэння 23 ліпеня 1962(1962-07-23) (61 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар

Артурас Дубоніс (літ.: Artūras Dubonis; нар. 23 ліпеня 1962) — літоўскі гісторык і метрыкант; доктар гуманітарных навук.

Працуе ў Інстытуце гісторыі Літвы. Кірункі навуковай дзейнасці — гісторыя Літвы і літоўскага грамадства 13 — 1-й пал. 16 ст., даследаванне і выданне крыніцаў гэтага перыяду. Апублікаваў Кнігі Метрыкі ВКЛ № 11, 15 (Vilnius, 1997, 2002). Аўтар манаграфіі «Lietuvos didžiojo kunigaikščio leičiai: iš Lietuvos ankstyvujų valstybinių struktūrų praeities» («„Лейці“ вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства»; Вільнюс, 1998).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том ІІ. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIIІ)