Свяцілішча Святога Ігнація Лаёлы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Базіліка Лаёлы)
Jump to navigation Jump to search
Фасад свяцілішча

Свяцілішча ў Лаёле — велізарны барочны храмавы комплекс у горадзе Аспейція (Краіна Баскаў), пабудаваны ў XVII—XVIII стагоддзях на месцы нараджэння св. Ігнація Лаёлы, заснавальніка ордэна езуітаў. Асабняк, у якім св. Ігнацій зведаў «прасвятленне», цалкам убудаваны ў базіліку; яго асабісты пакой павернуты ў капелу.

Дом Лаёлы заставаўся ўласнасцю яго сям'і да 1682 года, калі па патрабаванні каралевы Марыяны сям'я была вымушана саступіць уладанне памесцем езуітам. Праект базілікі распрацаваў італьянскі архітэктар Карла Фантана. Будаўнічыя працы былі галоўным чынам завершаны ў 1708 годзе, аднак асвячэнне базілікі адбылося толькі 30 гадоў праз.

У 1767 годзе, калі будаўніцтва паўночнага крыла царкоўнага комплексу было ў самым разгары, іспанская карона выгнала езуітаў з краіны. На працягу XIX стагоддзя ўладанне свяцілішчам пяць разоў пераходзіла ад свецкіх улад да духоўных. Езуіты змаглі завершыць пабудову 150-мятровага фасада толькі да 1888 года. У наш час пры базіліцы працуюць духоўны цэнтр, шырокая бібліятэка, радыёстанцыя і багадзельня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]