Музей Беларускага Палесся

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей Беларускага Палесся
Заснаваны 1 ліпеня 1926
Адкрыты 5 красавіка 1936
Месцазнаходжанне
Праезд Рэспубліка Беларусь, 225710, Брэсцкая вобласць, г. Пінск, пл. Леніна, 22
pinsk.museum.by/be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей Беларускага Палесся — музей у Пінску, размешчаны ў будынку езуіцкага калегіума, па адрасе плошча Леніна, 22.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 1 ліпеня 1926 года. Адкрыты 5 красавіка 1936 года. З 1940 года — Пінскі гісторыка-краязнаўчы музей, з 1954 года — Пінскі краязнаўчы музей. Паводле рашэння ЦК КПБ ад 1978 года і Міністэрства культуры БССР ад 4 студзеня 1979 года на базе Пінскага краязнаўчага музея створаны Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся. Музей размяшчаўся ў доме па вуліцы Леніна, 27.

У 1980 годзе было прынята рашэнне аб поўнай перадачы музею будынка калегіума.

1 лістапада 1990 года перайменаваны ў Музей Беларускага Палесся.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Сёння ў музеі працуюць часовыя экспазіцыі: «Гісторыя Піншчыны», «Прырода Палесся», «Піншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны» «Рускае мастацтва XIX—XX стст.», «Партрэтны жывапіс XVIII—XIX стст.», «Беларускі жывапіс 1950 — 1980-х гг.», «Промыслы і рамёствы Палесся», «Гарадскі побыт пачатку XX ст.», галерэя партызанскай славы. У фондах музея на 01.07.2012 г. налічвалася 66783 адзінкі асноўнага фонду і 15696 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Зараз галоўнымі задачамі супрацоўнікаў музея з’яўляюцца пабудова пастаяннай экспазіцыі, стварэнне электроннага каталога музейных прадметаў, навукова-адукацыйная і выставачная работа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]