Бітва на рацэ Лех

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бітва на Леху)
Бітва на рацэ Лех
Асноўны канфлікт: Уварванне венграў у Цэнтральную Еўропу
Дата 10 жніўня 955
Месца рака Лех, каля Аўгсбурга (Баварыя)
Вынік Перамога германцаў
Праціўнікі
каралеўства Германія Венгры
Камандуючыя
Атон I Вялікі
Конрад Руды
Бульчу, Леле
Сілы бакоў
10000 рыцараў: 3000 воінаў дружыны караля, 3000 баварцаў, 2000 швабаў, больш за 1000 франконцаў, да 1000 багемцаў[1] невядома (звесткі вар'іруюцца ад 10000 да 100000 чалавек)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва на рацэ Лех (ням.: Schlacht auf dem Lechfeld, венг.: augsburgi csata) — бітва, якая адбылася 10 жніўня 955 года на рэчцы Лех каля Аўгсбурга, паміж германскімі войскамі на чале з каралём Атонам I і качэўнікамі-венграмі, што ўварваліся ў Цэнтральную Еўропу. Бітва скончылася поўнай перамогай немцаў, а спусташальныя набегі венграў на хрысціянскія краіны спыніліся назаўжды.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

10 жніўня 955 нямецкія войскі на чале з каралём Атонам I разграмілі качэўнікаў-венграў (мадзьярскія плямёны, якія пазней аселі на тэрыторыі сучаснай Венгрыі), якія ўварваліся ў Цэнтральную Еўропу, і назаўжды спынілі іх спусташальныя набегі на хрысціянскія краіны. Бітва адбылася на рацэ Лех каля Аўгсбурга. Бітве папярэднічала аблога і спроба штурму венграмі Аўгсбурга. Кароль сабраў 10 000 вершнікаў, але ўсё адно саступаў варварам па колькасці, хоць і пераўзыходзіў іх узбраеннем — цяжкая нямецкая конніца супраць лёгкай венгерскай. Перамога была дасягнута, у першую чаргу, дзякуючы дысцыпліне. Акружыўшы немцаў, венгры спешыліся і пачалі рабаваць абозы, што дазволіла Атону I знішчыць спешаных, а затым нанесці ўдар па галоўнай ардзе. Пераследваючы беглых, германскія атрады не парушалі парадку, памятаючы пра сваю малалікасць. Венграў, якія патрапілі ў палон, немцы пакаралі смерцю, у тым ліку аднаго з іх правадыроў Леле, а тым, хто застаўся ў жывых, адрэзалі насы і вушы і знявечанымі адправілі да сваіх.

Бітву на Леху часта называюць «нараджэннем нямецкай нацыі» («Geburt der deutschen Nation»).[2]

Зноскі

  1. Звесткі прыведзены паводле Wolfgang Hebold: 50 Klassiker: Siege und Niederlagen, Gerstengerg Verlag, 2002; Augsburger Stadtarchive und Adi Briegel: Bayrisch-Schwäbische Geschichte, Verlag für schwäbische Landeskunde, 1959
  2. Lechfeld — Geburt der deutschen Nation

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]