Вейкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вейка)
Вейкі чалавека

Вейкі (лац. Cilia) — валасы, што аблямоўваюць зверху і знізу разрэз вока ў млекакормячых. «Працягласць жыцця» вейкі чалавека складае ў сярэднім 90 дзён. На верхнім павеку знаходзяцца ад 150 да 250 веек, на ніжнім — ад 50 да 150. Верхнія вейкі крыху даўжэйшыя за ніжнія, прыкладна 10 мм, у той час як ніжнія даўжынёй каля 7 мм. Функцыяй веек з'яўляецца абарона вачэй ад часціц бруду, а таксама ад дробных насякомых.