Перайсці да зместу

Бувэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Бувэ)
Бувэ
нарв. Bouvetøya
Паўднёвы бераг вострава Бувэ
Паўднёвы бераг вострава Бувэ
Характарыстыкі
Плошча58,5 км²
Насельніцтва0 чал. (2012)
Размяшчэнне
54°26′ пд. ш. 3°24′ у. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Бувэ (Паўднёвы Атлантычны акіян)
Бувэ
Бувэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Востраў Бувэ з космасу

Бувэ (нарв.: Bouvetøya) — незаселены вулканічны востраў у паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна, плошча — 58,5 км², 93 % тэрыторыі пакрыта ледавікамі. Залежная тэрыторыя (нарв. biland) Нарвегіі. Адзін з самых аддаленых ад мацерыкоў астравоў у свеце (пасля вострава Пасхі і астравоў Трыстан-да-Кунья).

Востраў Бувэ ўяўляе сабой надводную частку шчытавога вулкана, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Заходне-Індыйскага хрыбта. Глебы Бувэ складаюцца з базальту і рыялітаў. На паўночным захадзе вострава ўтварылася кальдэра. Апошняе вывяржэнне на востраве адбывалася каля 2000 гадоў таму.

Названы ад імя першаадкрывальніка, француза Ж.-Б. Бувэ дэ Лазье (1705—1786), які адкрыў востраў 1 студзеня 1739 года. З-за туману ён прыняў востраў за мыс, за якім распасціралася вялікая зямля. Адкрытая ім суша была названая мыс Абразання Гасподняга (святкуецца ў дзень адкрыцця — 1 студзеня), і паўночна-заходні ўскраек вострава да гэтага часу носіць гэтую назву.