Ягісіры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Ягісіры)
Ягісіры
яп. 焼尻島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча5,34 км²
Насельніцтва237 чал.
Шчыльнасць насельніцтва44,38 чал./км²
Размяшчэнне
44°26′ пн. ш. 141°24′ у. д.HGЯO
АкваторыяЯпонскае мора
Краіна
Ягісіры (Японія)
Ягісіры
Ягісіры
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ягісі́ры (яп.: 焼尻島) — востраў у Японскім моры на захад ад вострава Хакайда. Тэрыторыя - 5,34 км². Насельніцтва (2010 г.) - 237 чал.

Ягісіры — нізкі скалісты востраў вулканічнага паходжання, які знаходзіцца ў 3,57 км на ўсход ад суседняга вострава Тэўры і ў 22,9 км на захад ад Хакайда. Працягласць берагавой лініі - каля 12 км. Найвышэйшы пункт - 97 м.

З 1880 г. на Ягісіры забаронена секчы дрэвы. Дзякуючы гэтаму на ім захаваліся першародныя лясы. У іх расце 48 відаў дрэў, у тым ліку рэдкая разнавіднасць японскага цісу (каля 40 тысяч дрэў). Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парка Шаканбецу - Тэўры - Ягісіры.

Мясцовае насельніцтва займаецца пераважна рыбалоўствам і абслугоўваннем турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]