Вуліца Марата Казея (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Марата Казея, Мінск)
Вуліца Марата Казея
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Паштовы індэкс 220024

Вуліца Марата Казея — была вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска.

Адна з дзвюх безыменных вуліц вёскі Вількаўшчына.

Пасля ўключэння вёскі ў межы Мінска ў 1959 годзе, вуліца названа ў гонар Марата Казея (1929—1944), піянера-партызана ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза.

Апошнія дамы па вуліцы Марата Казея знесены ў пачатку 2000-х, пасля будаўніцтва аднаго з цэхаў завода «Керамін», калі была вёска Вількаўшчына трапіла ў санітарна-ахоўную зону прадпрыемства і была расселена.[1]

Зноскі

  1. Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]