Перайсці да зместу

Піянерская вуліца (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Піянерская (Брэст))
Піянерская вуліца
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Ранейшыя назвы Гарцэрская, Рандштрасэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піянерская вуліца — вуліца, асноўная магістраль, якая падзяляе цэнтральную і ўсходнюю часткі Брэста. Развіццё атрымала ў апошнія дзесяцігоддзі. Працягласць больш за 1950 м — ад вуліцы Скрыпнікава да вуліцы Маскоўскай.

У гады знаходжання Брэста ў складзе Польшчы (1921—1939) насіла назву Гарцэрская, з 1939 па 1941 гады — Піянерская, у 1941—1944 г. — Рандштрасэ (ням. — Крайняя). Першыя забудовы з’явіліся ў пачатку XX стагоддзя.

Будынак на скрыжаванні вуліц Піянерскай і Маскоўскай

Сучасныя межы вуліцы Піянерскай сфарміраваліся ў пасляваенны перыяд. У 1980-х гг. карэнным чынам рэканструявана. Правы бок забудаваны пераважна жылымі дамамі сядзібнага тыпу. Па левым у 1960-70-х г. узведзены корпуса ААТ «Брэсцкі электрамеханічны завод», 5-9 — павярховыя жылыя дамы з прыбудаванымі прадпрыемствамі сувязі і бытавога абслугоўвання. На вуліцы Піянерскай знаходзяцца Брэсцкі абласны ваенны камісарыят, стаянкі легкавога аўтатранспарту, медыцынскі цэнтр «Ладэ», крамы камісійнага адзення, аддзяленне «Беларусбанка», салон прыгажосці, яслі-сад № 54, АЗС № 29 філіяла беларуска-швейцарскага СП ЗАТ «Слаўнафта-Старт», АЗС N 2 ТДА «Галон». З вуліцы Піянерскай пачынаецца пуцеправод праз чыгунку «Брэст-Масква», які пераходзіць у шашу.

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.