Вікіпедыя:Адказы на частую крытыку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:АДК)
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АДК

Як людзі рэагуюць на Вікіпедыю? Некаторыя людзі рэагуюць моцна. Некаторых амаль адразу захоплівае і ім падабаецца ідэя, іншы жа можа падумаць, што гэта ідэя настолькі абсурдная, што нават не вартая якога-небудзь сур’ёзнага разгляду. На гэтай старонцы мы спрабуем адказаць на некаторую частую крытыку ў бок праекта Вікіпедыя.

Дазвол рэдагавання артыкулаў любому карыстальніку ў інтэрнэце — абсурд[правіць зыходнік]

Мой твор[правіць зыходнік]

«Не магу ўявіць, каб мой залаты твор быў адрэдагаваны мінаком. Ён — мой, з чаго б мне дазваляць іншым кранаць яго?»

У Вікіпедыі мы не ўладаем укладам, які мы тут робім. Мы працуем разам над тым, што вядома (што з’яўляецца асновай свабодных чалавечых ведаў) на разнастайныя тэмы. Кожны з нас атрымлівае штосьці сваё з такога парадку рэчаў. Складана напісаць ідэальны артыкул аднаму, але гэта прасцей рабіць разам (так бы мовіць, «шмат рук аблягчаюць цяжар»). Гэта, па сутнасці, наш стары досвед у Вікіпедыі. Разглядзіце наступны прыклад:

«Мне падавалася, што мне даволі добра зразумелы Тэарэмы няпоўнасці Гёдэля і з той прычыны, што ранейшы артыкул быў кароткім і няскончаным, я вырашыў (-ла) перапісаць яго. З тых часоў некаторыя людзі ўдзельнічалі, часамі перапісваючы параграфы, часамі крытыкуючы пропускі, часамі выдаляючы часткі. Мне даспадобы прыйшліся не ўсе праўкі, але большасць з іх. Ніводны матэрыял не быў згублены, бо Вікіпедыя захоўвае ўсе папярэднія версіі ўсіх артыкулаў. Таму можна было заўсёды вярнуць некаторыя праўкі назад. Агулам, артыкул сёння выглядае значна лепшым, чым калі б ён быў напісаны мной у адзіночку».

Мы зыходзім з таго, што чалавецтва збольшага складаецца з разумных людзей і што калектыўна яно можа прыходзіць да разумнага меркавання, нягледзячы на горшыя памкненні вельмі маленькай колькасці разбуральнікаў. Гэта штосьці зроду аптымізму.

Гл. таксама[правіць зыходнік]