Перайсці да зместу

Гектар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Га)
Гектар
ha[1], га[2], га, га, ha, ха, ha, га, ha, ha, га, га, га, га, ha[3], ha і هک
Агульная інфармацыя
Велічыня плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гекта́р (гекта- + ар) — метрычная адзінка плошчы, 1 га = 10 000 м² = 100 ар = 100 сотак.

У Беларусі гектар з’яўляецца асноўнай адзінкай вымярэння плошчы зямлі, асабліва сельскагаспадарчай. Таксама ў Беларусі (і наогул у былым СССР) часта ўжываецца тэрмін «сотка». Адна сотка (100 м²) роўная адной сотай часткі гектара, гэта значыць аднаму ару.

На тэрыторыі БССР (і пасля СССР) адзінка «гектар» была ўведзеная ў практыку пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, замест дзесяціны. Для перакладу выкарыстоўвалася суадносіны 1 га = 11/12 дзесяціны.

Скарачэнне «га» ужо з 1930-х гадоў уваходзіць у мову (Мандэльштам: «Сухая вільготнасць чарназёмных га»).