Горад Якагама

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Іакагама)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Якагама
Сцяг
Сцяг
Yokohama MinatoMirai21.jpg
Краіна
Префектура
Каардынаты
Плошча
437,38 км²
Насельніцтва
3 681 279 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+81 995
Ідэнтыфікатар
14100-3
Афіцыйны сайт
Горад Якагама (Японія)
Горад Якагама

Якага́ма[1], або Іакага́ма[2] (яп.: 横浜市 Ёкогама-сі?) — найбуйнейшы партовы горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Канагава. Плошча горада складае 437,38 км², насельніцтва — 3.681.279 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 8416,66 чал/км².

Горад размешчаны ў 30 кіламетрах на паўднёвы захад ад Токіа. Мае моцную эканамічную базу, прадстаўленую ў асноўным марскім транспартам, а таксама біятэхналагічнай і паўправадніковай індустрыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны ў 1858 г, шляхам аб'яднання двух невялікіх вёсак — Якагама і Канагава, жыхары якой займаліся сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам. Затым пачалося будаўніцтва парта, здольнага прыняць замежныя камерцыйныя судны.

На працягу наступных двух дзесяцігоддзяў Якагама стала адным з найбуйнейшых партоў японскіх астравоў, і ў 1889 яе колькасць дасягнула 122 тысяч жыхароў. Значным поспехам у развіцці гарадской інфраструктуры стала будаўніцтва водаправода (1887) і электрыфікацыя горада (1890).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

    «Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

    — Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

  2. Іакагама // БелСЭ у 12 т. — Т. 5. — С. 24.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іакагама // БелСЭ у 12 т. — Т. 5. — С. 24.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Иокогама // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM) — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Канагава