Горад Іпіялес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Іпіялес
Ipiales
Foto aerea de la ciudad de Ipiales.jpg
Сцяг
Сцяг
Краіна
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Густава Эступіньян Кальвачэ
Плошча
1 707 км²
Вышыня над узроўнем мора
2 950 м
Насельніцтва
109 000 чалавек (2010)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Горад Іпіялес (Калумбія)
Горад Іпіялес
Сабор Лас-Лахас

Іпіялес (ісп. Ipiales) — горад у Калумбіі.

Горад Іпіялес размешчаны на крайнім паўднёвым захадзе Калумбіі, у дэпартаменце Нарыньё, у 5 кіламетрах ад мяжы з Эквадорам, на вышыні больш 2.900 метраў над узроўнем мора. У наш час у горадзе пражывае больш 109 тысяч чалавек, большасць з якіх складаюць метысы і індзейцы.

Іпіялес завецца таксама «горадам трох вулканаў» (la ciudad de los tres volcanes), бо адсюль адкрываецца краявід на 3 вулкана — Кумбаль, Чылес і Азуфраль. Месцазнаходжанне горада ў памежнай зоне надае яму асаблівае эканамічнае і гандлёвае значэнне. Іпіялес таксама з'яўляецца вядомым цэнтрам рэгіянальнай абутковай прамысловасці, куды за пакупкамі з'язджаюцца як жыхары Калумбіі, так і Эквадора.

Каля Іпіялеса знаходзіцца знакамітая каталіцкая царква Лас-Лахас (El Santuario de la Virgen del Rosario de Las Lajas en Ipiales), месца паломніцтва. Яна пабудавана на мосце, пракладзенаму над прорвай, а алтар ляжыць на адной са скал ля асновы царквы.

У Іпіялесе нарадзіўся сучасны калумбійскі кампазітар Густава Пара Арэвала.