Кінг-Джордж
Выгляд
(Пасля перасылкі з Заліў Кінг-Джордж)
Кінг-Джордж | |
---|---|
англ. King George Bay, ісп. Bahia 9 de Julio | |
51°33′ пд. ш. 60°37′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 73 м |
Упадаюць | рэкі Херберт, Ціл, Шартр |
Кінг-Джордж (англ.: King George Bay, ісп.: Bahia 9 de Julio) — вялікі заліў на захадзе вострава Заходні Фалкленд. Глыбіня да 73 метраў пры ўваходзе ў заліў. На ўсходзе заканчваецца бухтай Крысмас, на поўначы — бухтай Порт-Норт. На поўдні аддзелены ад заліва Куін-Шарлот астравамі Пасідж. Шматлікія дробныя астравы. Упадаюць рэкі Херберт, Ціл, Шартр. На беразе заліва занаходзяцца паселішчы Шартрэс і Рой-Коў.