Віды пад найменшай пагрозай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ахоўны статус
Рызыка знікнення
Зніклыя

Вымерлыя (EX)
Зніклыя ў дзікай прыродзе (EW)

Пад пагрозай

На грані знікнення (CR)
Пад пагрозай знікнення (EN)
У рызыкоўным стане (VU)

Рызыка малая

Залежаць ад намаганняў па захаванню (CD)
Стан, блізкі да пагрозлівага (NT)
Найменшая рызыка (LC)

Гл. таксама

Міжнародны саюз аховы прыроды
Чырвоная кніга МСАП
Чырвоная кніга РБ

Віды, якія знаходзяцца пад найменшай пагрозай знікнення (англ.: Least concern, LC) - ахоўны статус, які Міжнародны Саюз Аховы Прыроды прысвойвае біялагічным відам або таксонам, якія не ўваходзяць у якую-небудзь іншую катэгорыю і, такім чынам, не адчуваюць пагроз свайму існаванню. Да іх ставяцца найбольш распаўсюджаныя і квітнеючыя віды, такія, як меданосная пчала, шэры пацук, шызы голуб. Яны, як правіла, не занесены ў Чырвоныя кнігі, аднак асобныя папуляцыі і падвіды могуць знаходзіцца пад пагрозай - так, да прыкладу, распаўсюджаная па абодвум Амерыкам пума мае статус «Знаходзіцца пад найменшай пагрозай», у той час як нешматлікая флорыдзкая пума - выміраючы падвід.

Па дадзеным 2006 года ў гэтую катэгорыю ўваходзіць 15636 таксонаў. Агульная колькасць відаў жывёл у гэтай катэгорыі - 14033. Таксама ў спісе значыцца 102 падвіды жывёл і 1500 таксонаў царства раслін (1410 відаў, 55 падвідаў, 35 разнавіднасцяў). У 2008 годзе да гэтай катэгорыі былі афіцыйна аднесены людзі[1].

Катэгорыі МСАП


Зноскі

  1. IUCN Red List - Homo sapiens. The IUCN Red List of Threathened Species. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2010. Праверана 7 студзеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спіс відаў, якія маюць статус «Знаходзяцца пад найменшай пагрозай»