Каен
Выгляд
Каен
| ||||||||||||
Каен (перс. قائن) — горад ва ўсходняй частцы Ірана, у астане Паўднёвы Харасан. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Каен.
Размешчаны на поўнач ад горада Бірджэнд. Важны гандлёвы цэнтр; важнае месца ў эканоміцы займаюць таксама вытворчасць лямца і дываноў, вырошчванне шафрана. 10 мая 1997 года ў раёне горада адбыўся моцны землятрус, які стаў прычынай гібелі больш за 2000 чалавек.
Зноскі
- ↑ а б GeoNames — 2005.
- ↑ جمعیت به تفکیک تقسیمات کشوری Праверана 29 кастрычніка 2023.