Квавар (аб’ект пояса Койпера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кваоар)
Арбіты Квавара і Плутона — від з экліптыкі
Арбіты Квавара (сіняя) і Плутона (чырвоная) — від у плане

Квавар (🝾, англ.: Quaoar)[1] — аб’ект[2] поясу Койпера Сонечнай сістэмы.

Назва паходзіць ад імя стваральнай сілы племя Тонгва з басейну Лос-Анжэлес.

Дыяметр: верагодна ~1250 км (каля ½ плутонавых).[3] Маса: —. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: ~288 г.[3] Адлегласць ад Сонца: ~42 а.а,[4] экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —. Альбеда: 12 %. Нахіл восі вярчэння: ~7.9°.

Відавочна, аб’ект збольшага акруглы, і складаецца пераважна са скальных парод і лёду.[3]

Квавар і яго спадарожнік Вейват

Аб’ект быў заўважаны на фатаграфіях М. Браунам, Ч. Трухільё з Лабараторыі рэактыўнага руху 4.6.2002, пра адкрыццё паведамлена ў кастрычніку 2002.[5] Цікава, што Ч. Коваль у пошуках дзесятай планеты сфатаграфаваў Квавар яшчэ ў пач. 1980-х, але не адрозніў яго ад зорак. Аднак, яго здымкі былі выкарыстаны адкрывальнікамі, і арбіта Квавара вядомая лепей за арбіты іншых АПК.

Адметнасці[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшы вядомы (да 2004) аб’ект поясу Койпера.

Зноскі