Кваоар (аб’ект пояса Койпера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Quaoar PRC2002-17e.jpg
Арбіты Квавара і Плутона - выгляд з экліптыкі
Арбіты Квавара (сіняя) і Плутона (чырвоная) - выгляд у плане

КВАОАР (англ. Quaoar, вымаўляецца Квавар)[1], 2002 LM60, аб'ект[2] поясу Койпера Сонечнай сістэмы.

Назва паходзіць ад імя стваральнай сілы племя Тонгва з басейну Лос-Анжэлес.

Дыяметр: верагодна ~1250 км (каля ½ плутонавых).[3] Маса: —. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: ~288 г.[3] Адлегласць ад Сонца: ~42 а.а,[4] экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —. Альбеда: 12%. Нахіл восі вярчэння: ~7.9°.

Відавочна, аб'ект збольшага акруглы, і складаецца пераважна са скальных парод і лёду.[3]

Аб'ект быў заўважаны на фатаграфіях М. Браунам, Ч. Трухільё з Лабараторыі рэактыўнага руху 4.6.2002, пра адкрыццё паведамлена ў кастрычніку 2002.[5] Цікава, што Ч. Коваль у пошуках дзесятай планеты сфатаграфаваў Кваоар яшчэ ў пач. 1980-х, але не адрозніў яго ад зорак. Аднак, яго здымкі былі выкарыстаны адкрывальнікамі, і арбіта Кваоара вядомая лепей за арбіты іншых АПК.

Адметнасці[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшы вядомы (да 2004) аб'ект поясу Койпера.