Клаус Кроль
| Клаус Кроль | |||||||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||||||
| Дата нараджэння | 24 красавіка 1980 (45 гадоў) | ||||||||||||||||
| Месца нараджэння | Эбларн, Аўстрыя | ||||||||||||||||
| Рост | 186 см | ||||||||||||||||
| Вага | 95 кг | ||||||||||||||||
| Кар'ера | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Клуб | |||||||||||||||||
| Статус | спаборнічае | ||||||||||||||||
| Вынікі | |||||||||||||||||
| Кубак свету | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
| Апошняе абнаўленне: 3 сакавіка 2013 | |||||||||||||||||
Клаус Кроль (ням.: Klaus Kröll, нар. 24 красавіка 1980 г., Эбларн) — аўстрыйскі гарналыжнік, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў, пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялізуецца ў хуткасных дысцыплінах (выступае толькі ў хуткасным спуску і супергіганце).
Чэмпіён свету сярод юніёраў 1999 года ў супергіганце і чэмпіён свету сярод юніёраў 2000 года ў хуткасным спуску. У Кубку свету Кроль дэбютаваў у 2000 годзе, у студзені 2009 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету, у супергіганце. Усяго на сённяшні дзень мае 6 перамог на этапах Кубка свету, 4 у хуткасным спуску і 2 у супергіганце. 3 з сваіх 6 перамог Клаўс атрымаў у нарвежскім Квітфіёле. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляюцца для Кроля 7-е месца ў сезоне 2011/12. У тым жа сезоне Клаус выйграў залік хуткаснага спуску ў рамках Кубка свету.
На Алімпіядзе-2006 у Турыне заняў 22-е месца ў хуткасным спуску. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стаў 9-м у хуткасным спуску. За сваю кар'еру выступаў на двух чэмпіянатах свету: 10-е месца ў супергіганце і 9-е месца ў хуткасным спуску ў 2009 годзе ў Валь-д'Ізерэ, 11-е месца ў хуткасным спуску ў 2011 годзе ў Гарміш-Партэнкірхене.
Перамогі на этапах Кубка свету (6)
[правіць | правіць зыходнік]| № | Сезон | Дата | Месца | Дысцыпліна |
|---|---|---|---|---|
| 1 | 2008/09 | 23 сту 2009 | Супергігант | |
| 2 | 7 сак 2009 | Хуткасны спуск | ||
| 3 | 2010/11 | 15 сту 2011 | Хуткасны спуск (2) | |
| 4 | 2011/12 | 3 лют 2012 | Хуткасны спуск (3) | |
| 5 | 2 сак 2012 | Супергігант (2) | ||
| 6 | 3 сак 2012 | Хуткасны спуск (4) |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Клаус Кроль — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Афіцыйны сайт гарналыжніка
- Клаус Кроль — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)