Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж  (КДПК)
Дата заснавання 5 лютага 1982
Тып прафесійна-тэхнічны каледж[d]
Дырэктар Аляксандр Пятровіч Юшчук
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Кобрын
kgpk.by

Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж (КДПК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Кобрыне, размяшчаецца па вул. Дзяржынскага, 54.

Тэхнічнае вучылішча № 156 народных мастацкіх промыслаў у Кобрыне адкрыта ў 1982 годзе загадам Дзяржаўнага Камітэта БССР. Займалася падрыхтоўкай маладых рабочых высокай кваліфікацыі для мастацкіх прадпрыемстваў, аб’яднанняў і майстэрняў[1].

У 1984 годзе ў адпаведнасці з рэформай прафесійнай школы вучылішча было рэарганізавана ў Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 105 народных мастацкіх промыслаў (СПТВ № 105 НМП), а ў 1989 годзе ў ПТВ № 105 НМП. 20 красавіка 1985 года пастановай калегіі Дзяржкамітэта БССР па прафтэхадукацыі было прысвоена званне «Вучылішча высокай культуры»[1].

У 1992 годзе адкрыты новыя тыпавыя навучальныя майстэрні, што спрыяла стварэнню спрыяльных умоў для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых. 1 верасня 1996 года ПТВ № 105 НМП ператворана ў Вышэйшае прафесійнае вучылішча выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў (ВПВ ВМ і НМП). У верасні 2001 года вучылішча ператворана ў Кобрынскі прафесійна-тэхнічны каледж выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. У лістападзе 2003 года перайменаваны ў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж[1].

На падставе рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта № 827 ад 27.11.2013 Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж рэарганізаваны ў Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж[1].


Агульная плошча тыпавых навучальна-вытворчых майстэрняў каледжа складае 3437 м², яны абсталяваны адпаведным тэхналагічным абсталяваннем. Абсталяваны механічныя, сушыльныя і іншыя дапаможныя і службовыя памяшканні. Майстэрні даюць магчымасць выпускаць прадукцыю, выконваць заказы[1].

Спецыяльнасці і спецыялізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Выкананне будаўніча-мантажных і рамонтных работ;
    • Арматуршчык;
    • Муляр;
    • Цясляр-бетоншчык;
  • Санітарна-тэхнічнае абсталяванне будынкаў і збудаванняў;
    • Мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання;
  • Тэхналогія зварачных работ;
    • Электрагазазваршчык;
  • Апрацоўчыя будаўнічыя работы;
    • Абліцоўшчык-плітачнік;
    • Тынкоўшчык;
    • Маляр (будаўнічы);
  • Эксплуатацыя абсталявання і тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцейм
    • Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў;
    • Абіўшчык мэблі;
  • Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;
    • Вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі;
    • Разьбяр па дрэве і бяросце;
  • Мастацка-афарміцельскія работы і дызайн інтэр’ераў;
    • Выканаўца мастацка-афарміцельскіх работ;
  • Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка;
    • Майстар па манікюры;
  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць);
    • Будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў;
  • Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцяў;
    • Тэхналогія мэблевай вытворчасці;
  • Абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў (па кірунках);
    • Спецыяліст па комплексным абслугоўванні і эксплуатацыі жылых дамоў.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]