Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Замак Арэнберг, частка Каталіцкага ўніверсітэту

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 - самы старэйшы універсітэт Бельгіі, знаходзіцца ў горадзе Лювене.

Гісторыя

Датай яго заснавання лічыцца 1425, калі брабанцкі князь Ян IV звярнуўся з просьбай, на адкрыццё школы (studium generale), да рымскага папы Марціна V. У сваёй просьбе ён падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрабыт жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы.

Праз пяць гадоў пасля заснавання агульнай школы, рымскі папа Яўген IV, адчыніў тут багаслоўскі факультэт, які прынёс універсітэту найбольшую славу. Лювенскі універсітэт стаў міжнародным цэнтрам філасофіі неатамізму.

Пад час Французскай рэвалюцыі быў зачынены і толькі з нараджэннем сучаснай бяльгійскай дзяржавы, 1831, быў адноўлены - перш у горадзе Мехелен, а адтуль перанесены зноў у Лювен.

У 1888-1889 тут пры дапамозе кардынала Д. Мерсье быў заснаваны Вышэйшы інстытут філасофіі (школа Фамы Аквітанскага), з 1894 выдаваўся часопіс «Revue Neoscolastique». У час абодвух сусветных войнаў былі знішчаныя вялікія універсітэцкія кнігазборы, утрачана частка архіваў.

У 1946 пад адной адміністрацыяй паўсталі дзве паралельныя секцыі універсітэта - французская і фламандская, а з 1970 існуюць два асобныя універсітэты - французскі і фламандскі.

Мова

Спачатку адзінай мовай універсітэту была лацінская, пасля французская. Толькі ў 1920 лекцыі пачалі чытаць на фламандскай мове.

Беларусы ў Лювенскім універсітэце

Першым беларусам, які скончыў вышэйшыя студыі ў Лювенскім універсітэце з тытулам доктара філасофіі, быў Фабіян Абрантовіч. Шаблон:Літ