Магілёўжылпраект

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магілёўжылпраект

«Магілёўжылпраект» — праектная арганізацыя ў Магілёве, якая спецыялізуецца на праектаванні будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыі і рамонтаў аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага і вытворчага прызначэння і правядзення інжынерных пошукаў для розных суб’ектаў гаспадарання. Размяшчаецца па адрасе Першамайская вуліца, 20Б (1977, арх. Г. Р. Тарасевіч[1]).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе была створана праектна-каштарысная група пры Магілёўскім абласным упраўленні Мінжылкамгаса БССР. Прыкладна ў 1963 г. праектна-каштарысная група была ўведзена ў склад праектнага інстытута «Белрампраект», пасля пераўтварылася ў абласную праектна-канструктарскую майстэрню (АПКМ) і ўвайшла ў склад інстытута «Белжылпраект».

Загадам Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР ад 17.12.1987 № 178 Магілёўскае АПКМ інстытута «Белжылпраект» пераведзены ў Магілёўскае абласное праектна-рамонтна-будаўнічае аб’яднанне (АПРБА). Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.01.1989 № 41 Магілёўскае АПКМ перайменаваны ў інстытут «Магілёўжылпраект» Магілёўскага АПРБА.

Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 14.08.2000 № 18-6 Інстытут «Магілёўжылпраект» перайменаваны ў абласное камунальнае ўнітарнае праектна-вышукальніцкае прадпрыемства «Магілёўжылпраект» (АКУПВП «Магілёўжылпраект»). Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 28.02.2004 № 5-30 АКУПВП «Магілёўжылпраект» перайменавана ў камунальнае даччынае ўнітарнае праектна-вышукальніцкае прадпрыемства "Інстытут «Магілёўжылпраект» (КУП "Інстытут «Магілёўжылпраект»), якое пасля ператворана ў камунальнае ўнітарнае праектна-вышукальніцкае прадпрыемства.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Тарасевич Георгий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)