Мадонна з дзіцем пад яблыняй
| ||
Лукас Кранах Старэйшы | ||
Мадонна з дзіцем пад яблыневым дрэвам. 1520-1526 | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 53 × 42 см | |
Эрмітаж, г. Санкт-Пецярбург | ||
(інв. ГЭ-684) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мадонна з дзіцем пад яблыневым дрэвам — карціна, якая напісана майстрам паўночнага рэнесансу Лукасам Кранахам Старэйшым ў 20-х гадах XVI стагоддзя ў перыяд росквіту свайго таленту[1].
Магчыма, карціна была абрэзаная[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Колеравая гама карціны разнастайная і насычана высакародным чырвоным, жоўтым, залацістым, зялёным і іх адценнямі[2].
«Мадонна з дзіцем пад яблыняй» выказвае нямецкі народны ідэал прыгажосці чалавека і патрыятычныя пачуцці любові да роднай зямлі[3]. Мастак адлюстраваў Мадону ў вобразе чароўнай зямной жанчыны з немаўляткам на руках, якая размясцілася ў яблыневым садзе[1]. Яе рудыя валасы, як у прынцэс з нямецкіх казак, свабодна спадаюць па плячах. Адзенне Мадоны адпавядае вопратцы нямецкіх арыстакратак[2], празрыстая газавая тканіна, якая затуляе яе шыю, яшчэ больш павялічвае гэта падабенства з Венерай, Лукрэцыяй або алегарычнай фігурай Чадалюбові.
З мэтай падкрэсліць ролю Маці Божай, як захавальніцы святла і радасці свету, мастак змясціў беззаганную Дзеву Марыю і немаўля на высокай гары, узмацняючы перспектыву далёкім саксонскім пейзажам ля падножжа гор[1][2].
І Мадонна, і немаўля Ісус ўважліва глядзяць з карціны на гледача, нібы даючы нам зразумець, што ім дваім ўжо вядомы падрыхтаваны лёс і яны гатовыя яго прыняць без ценю сумневу. Погляд Маці Божай ледзь крануты смуткам і пяшчотай — яна ведае, што павінна страціць сына і зноў здабыць яго на нябёсах[1]. Прамым намёкам на гэта служаць яблык і хлеб у руках Дзіцятка, сімвалы адкуплення граху[2].
Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]
- 1899, Дрэздэн, Cranach-Austellung, n°84
- 1964, Бардо, La Femme et l'Artiste, de Bellini à Picasso, n°6
- 1972, Веймар, Cranach 1472—1553. Austellung zu seinem 500. Geburtstage, n°41
Сучаснае месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Пераведзеная з дрэва на палатно карціна паступіла ў Эрмітаж у 1851 годзе, дзе і знаходзіцца цяпер[3].
У 1983 годзе савецкай поштай у серыі «Шэдэўры дзяржаўнага Эрмітажа. Нямецкі жывапіс» была выпушчана паштовая марка з выявай карціны[4].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- A. Nemloff, Die Gemälde von L. Cranach d. Ä in der Staatlichen Ermitage, in Bildende Kunst, 1959, n°3, pp. 176—177
- Государственный Эрмитаж. Живопись/Государственное Издательство Изобразительного Искусства: Москва-Ленинград - 1963