Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нагрудны знак майстра спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (МСМК) — спартыўнае званне ў Рэспубліцы Беларусь. Прысвойваецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па відах спорту, прызнаных у Рэспубліцы Беларусь.

Спартсмену, якому прысвоена спартыўнае званне, выдаюцца пасведчанне аб спартыўным званні і нагрудны знак.

Нормы і патрабаванні, выкананне якіх неабходна для прысваення спартыўнага звання майстра спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, усталёўваюцца Адзінай спартыўнай класіфікацыяй Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1].

Для прысваення спартыўнага звання МСМК нормы і патрабаванні выконваюцца пры абавязковым удзеле спартсмена ў афіцыйных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню, на якіх ён выступаў за зборную каманду Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]