Морсілья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Морсілья

Морсілья (ісп.: morcilla) — іспанская крывяная каўбаса. Існуе некалькі рэгіянальных рэцэптаў прыгатавання морсільі. Найбольш вядомымі з'яўляюцца бургаская морсілья (ісп. morcilla de Burgos), якую гатуюць з свінчовай крыві, cвінчовага мяса, тлушчу, цыбулі і рысу, а таксама зялёная морсілья (ісп. morcilla de verduras), дзе замест рысу дадаюць цыбулю-парэй. На Канарскіх астравах гатуюць салодкую морсілью (ісп. morcilla dulce) з даданнем разынак, мігдалу і карыцы. Морсілья сустракаецца таксама ў кухнях іншых іспанамоўных краін. Морсілью гатуюць на грылі, смажаць, дадаюць у фасолевы, нутавы або чэчэвічны супы і паэлью і падаюць як тапас.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.