Мікалай Вольскі (кашталян віцебскі)
(Пасля перасылкі з Мікалай Вольскі, кашталян віцебскі)
Jump to navigation
Jump to search
Мікалай Вольскі | ||
![]() | ||
Мікалай Вольскі. Невядомы мастак, XVII ст. | ||
![]() Герб «Палукоз» | ||
| ||
---|---|---|
1615 — 1621 | ||
Папярэднік: | Аляксандр Багдан Сапега | |
Пераемнік: | Сымон Самуэль Сангушка | |
Нараджэнне: | 1584 | |
Смерць: | 3 мая 1621 | |
Пахаванне: | ||
Род: | Вольскія | |
Бацька: | Крыштаф Вольскі | |
Жонка: | Барбара Вайнянка | |
Дзеці: | Казімір |
Мікалай Вольскі (1583 ці 1584 — 3 мая 1621) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак земскі ваўкавыскі (1605—1615), кашталян віцебскі (з 1615).
Сын падстолія літоўскага Крыштафа, ажаніўся з Барбарай, дачкой берасцейскага кашталяна Рыгора Войны. Меў сына Казіміра.
Валодаў маёнткам Крамяніца ў Ваўкавыскім павеце, дзе заснаваў касцёл. Быў пахаваны разам з жонкай ў гэтым касцёле, там захавалася пліта з надпісам: «ILL.D. Nicolaus Wolski haeres Krzemienicensis castella[nus] Witebsscen[sis] OBIIT Anno D. MDCXXI. MAI DIE 3 AETATIS SUAE 37» — «Найяснейшы Пан Мікалай Вольскі, дзедзіч Крамяніцы, кашталян віцебскі, памёр года Божага 1621 дня 3 мая ва ўзросце 37 гадоў».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове XVI—XVIII ст. // Герольд Litherland № 18, Горадня-Менск, 2011. С.138