Міноры Сато

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міноры Сата)
Футбол
Міноры Сато
Нарадзіўся 2 сакавіка 1991(1991-03-02)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Японія
Рост 169 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2009 Японія Зеспакусацу 29 (0)
2010 Злучаныя Штаты Амерыкі Індыяна Інвэйдэрс 10 (1)
2010 Мексіка Пуэбла 0 (0)
2010   Латвія Гулбэнэ 2005 7 (10)
2011 Латвія Вэнтспілс 12 (0)
2011—2012 Латвія Сконта (Рыга) 38 (3)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 27 (0)
2014—2016 Узбекістан Бунёдкар (Ташкент) 71 (10)
2017 Катар Аль-Муайдар (Доха) 12 (2)
2017 Латвія Рыга 10 (0)
2018 Паўднёвая Карэя Кванджу 12 (0)
2019 Латвія Рыга 10 (1)
2019—2020 Расія СКА-Хабараўск 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2019.

Міноры Сато (яп.: 佐藤穣, нар. 2 сакавіка 1991, прэфектура Гуму, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Японіі, пазней транзітам праз ЗША і Мексіку трапіў у Латвію, дзе змог праявіць сябе. Двойчы выйграваў Кубак Латвіі.

У сакавіку 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе адразу стаў адным з ключавых ігракоў, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У снежні 2013 года кантракт з «Дынама» быў скасаваны.

У канцы 2013 — пачатку 2014 гадоў знаходзіўся на праглядзе ў розных клубах польскай Экстраклясы (шчэцінскай «Погані», гданьскай «Лехіі» і ўроцлаўскім «Шлёнску»), пасля ў казахстанскім «Спартаку»[2]. У выніку, у сакавіку 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з ташкенцкім «Бунёдкарам»[3]. У другой палове сезона 2014 стаў трывала гуляць у аснове «Бунёдкара».

У пачатку 2017 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Муайдар». Улетку таго ж года вярнуўся ў Латвію, стаўшы іграком клуба «Рыга». У студзені 2018 года перайшоў у паўднёвакарэйскі «Кванджу», а ў лютым 2019 года зноў далучыўся да «Рыгі».

У жніўні 2019 года стаў іграком «СКА-Хабараўска», дзе гуляў да канца сезона 2019/20.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]