Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:15, 4 снежня 2010, аўтар ХомоБот (размовы | уклад) (→‎Літаратура: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}})

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску заснаваны ў 1997 г., адкрыты ў 1998. Складаецца з выставачнай залы (плошча 147,7 м2), малой выставачнай залы (плошча 54,2 м2), галерэі (плошча 68,3 м2), хола для фотавыставак (плошча 102,8 м2). У зборы больш за 1450 экспанатаў (2000). Аснову калекцыі складаюць творы беларускага мастацтва ХХ ст. (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія), захоўваюцца творы замежнага мастацтва. Праводзіць выстаўкі беларускага і замежнага мастацтва, у т.л. ў інш. выставачных залах Беларусі і за яе межамі.

Літаратура

  • Дабравольская, Л.І. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва / Л.І.Дабравольская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір – паліклініка. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. – С. 13.