Падсечна-агнявое земляробства
Падсечна-агнявое земляробства — адна з прымітыўных старажытных сістэм земляробства лясной зоны, заснаваная на выпальванні лесу і пасадцы на гэтым месцы культурных раслін. Месца высечкі і выпальвання лесу пры падсечна-агнявым земляробстве на Русі называлася лядам . У выпадку выпальвання не лясы, а травы (у стэпавых раёнах) выкарыстоўваецца таксама больш агульны тэрмін пераложнае земляробства[1], па назве пералогу — зямлі, не апрацоўванай на працягу доўгага часу з мэтай аднаўлення ўраджайнасці. Пры працяглым тэрміне пералогу такі спосаб земляробства характарызуецца даволі высокай ураджайнасцю адзінкі апрацоўванай тэрыторыі. Аднак з-за таго, што пры гэтым у кожны дадзены момант большая частка тэрыторыі аказваецца пад пералогам, агульная прадукцыйнасць зямлі для гэтага тыпу земляробства вельмі нізкая.
Зноскі
- ↑ Емельянова Н. М. От Древней Руси к Руси Удельной. — М.—Берлин: DirectMedia, 2015. — С. 13.