Прадукт, бізнес

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

У маркетынгу прадукт — гэта тавар або паслуга, якую можна прапанаваць для рынку, і якая будзе задавальняць запатрабаванні спажыўцоў. Прадукты падзяляюцца на матэрыяльныя і нематэрыяльныя. Да апошніх адносяцца паслугі, напрыклад, паслугі турыстычных агенцтваў ці бухгалтарскага забеспячэння прадпрыемства. Усе прадукты на рынку можна размясціць у прамежку ад чыстых прадуктаў да чыстых паслуг. Лічыцца, што паслугі складаюць істотную частку ўсіх выгод і набыткаў, якімі суправаджаецца набыццё прадукта, таму распрацоўка паслуг і адпаведная канкурэнцыя становяцца важнай часткай бізнесу.