Пстрычка (націск клавішы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пстрычка, націск клавішы)

Пстрычка, пстрык, або клік[1] (англ.: click) — націск адной з кнопак указальнай прылады ўводу. Назва паходзіць ад асаблівасці большасці камп’ютарных мышэй.

У Windows[правіць | правіць зыходнік]

Праваднік[правіць | правіць зыходнік]

У Правадніку Windows ёсць два рэжымы працы мышы:

  • класічны (адкрываць двайной пстрычкай, вылучаць адзіночным);
  • як у браўзерах (адкрываць адзіночным, вылучаць навядзеннем курсора).

Далей апісаны аперацыі, якія можна выканаць з дапамогай стандартнай трохкнопкавай мышы з кольцам у стандартным (класічным) рэжыме.

Левая кнопка[правіць | правіць зыходнік]

Адзіночная пстрычка[правіць | правіць зыходнік]

  • актывізацыя і «вылучэнне» элементаў (вокнаў, тэкставых палёў, значкоў рабочага стала);
  • націск кнопак, устаноўкі галачак і радыё-кнопак, выбару элементаў спісу;
  • выбар каманд з меню;
  • згортванне меню (калі пстрыкнуць па-за межамі меню);
  • з націснутай клавішай Ctrl — вылучэнне «праз адзін»;
  • з націснутай клавішай Shift — вылучэнне дыяпазону.

Двайная пстрычка[правіць | правіць зыходнік]

Двайны націск мышшу (англ.: double click) — пстрычка левай кнопкі мышы два разы без доўгай паўзы паміж націскамі.

  • адкрыццё файлаў і папак;
  • вылучэнне слоў у тэксце;
  • з націснутай клавішай Alt — уласцівасці файла ці папкі.

Перацягванне з заціснутай левай кнопкай (drag-and-drop)[правіць | правіць зыходнік]

  • вылучэнне аб'ектаў пункцірнай рамкай (заціскаем левую кнопку на пустым месцы);
  • перамяшчэнне вылучаных аб'ектаў з аднаго месца на іншае (заціскаем левую кнопку на адным з аб'ектаў);
  • вылучэнне тэксту;
  • з націснутай клавішай Ctrl — капіраванне файла ці папкі;
  • з націснутай клавішай Alt — стварэнне ярлыка да файла ці папцы.
  • з націснутай клавішай Shift — перамяшчэнне файла ці папкі.

Правая кнопка[правіць | правіць зыходнік]

  • Адзіночная пстрычка — выклік кантэкстнага меню;
  • Перацягванне з заціснутай правай кнопкай (drag-and-drop). Пасля завяршэння адкрываецца кантэкстнае меню, у якім можна выбраць адзін з 3-х варыянтаў: перамясціць, капіраваць і стварыць ярлык.

Сярэдняя кнопка (кольца, прагортка)[правіць | правіць зыходнік]

  • Адзіночная пстрычка ў Word, Excel, браўзерах — аўтаматычная прагортка змесціва.
  • Пстрычка сярэдняй кнопкай па гіперспасылцы — адкрыць спасылку ў новай укладцы (для прагляднікаў, якія падтрымліваюць гэту магчымасць).
  • Пракрутка кольца — прагортка змесціва акна праграмы ці яго маштабаванне.
  • Ctrl + кольца — маштабаванне змесціва ў некаторых праграмах (Word, Excel, браўзеры).

У кансолі Linux[правіць | правіць зыходнік]

Пры выкарыстанні бібліятэкі gpm становяцца магчымымі наступныя дзеянні мышшу:

  • Пры руху мышы з націснутай левай кнопкай — вылучэнне тэксту з капіраваннем яго ў буфер абмену (у праграмах, якія выкарыстоўваюць curses, такіх так Midnight Commander, часам трэба адначасова трымаць клавішу Shift: у адваротным выпадку тэкст будзе скапіраваны ва ўнутраны буфер праграмы).
  • Па пстрычцы сярэдняй кнопкай мышы — устаўка скапіраванага тэксту (у праграмах, якія выкарыстоўваюць curses, трэба адначасова трымаць заціснутай клавішу Shift).

Зноскі