Радыятар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Радыятар ацяплення)

Радыятар ацяплення, батарэя ацяплення — прылада, якая перадае цяпло ад цепланасіцеля ў памяшканне. Радыятары бываюць:

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Чыгунныя секцыйныя радыятары[правіць | правіць зыходнік]

Класічным прыкладам чыгуннага радыятара з’яўляецца мадэль МС-140 — «гармонік», вядомы многім пакаленням расіян[1]:198. Чыгунныя радыятары вядомыя і многім пакаленням беларусаў. Яны выкарыстоўваюцца ў шматпавярховых будынках, таму што магутныя і ўстойлівыя да цяжкіх умоў службы.

Алюмініевыя секцыйныя радыятары[правіць | правіць зыходнік]

Гэта лёгкія, элегантныя секцыйныя радыятары з добрай цеплааддачай, дзякуючы высокай цеплаправоднасці алюмінія. Секцыі вырабляюць метадам ліцця пад ціскам або экструдзіраваннем. Кожная секцыя мае верхні і ніжні калектары, злучаныя вертыкальным каналам, і арабрэнне, якое арганізуе канвекцыйныя патокі паветра ўздоўж секцыі, што забяспечвае аптымальнае размеркаванне цяпла ў памяшканні[1]:199.

Біметалічныя секцыйныя радыятары[правіць | правіць зыходнік]

Ад літых алюмініевых радыятараў іх адрознівае наяўнасць сталёвых праводзячых каналаў, залітых у алюмініевым арэбрэнні і прызначаных для таго, каб шматкратна ўзмацніць трываласць канструкцыі. Спосабаў рэалізацыі гэтай ідэі два. У першым выпадку вырабляецца сталёвы каркас (дакладней было бы сказаць — радыятар), які заліваецца ў алюміній. Такім чынам, вада кантактуе толькі са сталлю[1]:200.

Сталёвыя трубчастыя радыятары[правіць | правіць зыходнік]

У іх верхні і ніжні калектары злучаны радам вертыкальных сталёвых трубак (да 4 і нават 6 у рад без арабрэння). Злучэнне выконваюць з дапамогай напрасоўкі або зваркі, што крыху павялічвае кошт, затое дазваляе атрымаць прыборы вышынёй да 3 м. Радыятары могуць быць як секцыйнымі (трубкі сабраныя ў секцыі, якія зварваюцца паміж сабой у гармонік), так і несекцыйнымі (трубкі звараны па даўжыні калектара)[1]:202.

Сталёвыя панэльныя радыятары[правіць | правіць зыходнік]

Гэта высокаэфектыўныя цеплавыя прыборы, разлічаныя ў большасці выпадкаў на працоўны ціск ад 6 да 8,7 атмасфер і апрасовачны — да 13 атмасфер. Іх рэкамендуецца выкарыстоўваць у індывідуальным і малапавярховым будаўніцтве, а пры наяўнасці індывідуальнага цеплавога пункта — у будынках любой павярховасці[1]:202.

Зноскі

  1. а б в г д Журнал «Идеи вашего дома», 2007, № 9.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]