Размовы пра Вікіпедыю:Афармленне артыкулаў/Прапановы 1.4.2010

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

І яшчэ крыху пра шаблоны[правіць зыходнік]

І ўвогуле пры стварэнні і выкарыстанні шаблонаў варта ўжываць прынцып «брытвы Акама» — рабіць шаблон толькі тады, калі без яго не абысціся. Напрыклад шаблон «Таксанамія» ці шаблоны дзяржаўных сцягоў — патрэбныя, бо рабіць тое ж самае без іх доўга і працаёмка. Шаблоны ж «вызн», «зноскі» і «літ» толькі ускладняюць працу. Dalibor 16:09, 8 Сакавік 2010 (UTC)

Вядома :) Гэта Вы, пры нагодзе, паспрабуеце тлумачыць аматарам рознага роду "плямак" у артыкулах :) Шаблон "зноскі" спрашчае працу, сам прапісвае код, можа сам і адпаведны радзел ствараць. --Максім Л. 16:31, 8 Сакавік 2010 (UTC)
То я ж не супраць самаго шаблону. Проста вынік яго дзеяння выглядае не надта. Калі ўпісаць у шаблон раздзел і нармальнага памеру шрыфт — хай будзе, сапраўды прыйдзецца меней коду пісаць. А вось «вызн» і «літ» — сапраўды лішнія. Dalibor 07:42, 9 Сакавік 2010 (UTC)
У "зносках" паправім, каб у іх было афармленне стандартнага раздзелу і шрыфт звычайны, можна псеўдараздзел зрабіць, каб пры ім не было спасылкі [правіць] і рукі не цягнуліся там вандаліць. --Максім Л. 08:44, 9 Сакавік 2010 (UTC)
Вось гэта — добры варыянт. Dalibor 18:49, 9 Сакавік 2010 (UTC)

Абвестка пра абмеркаванне на ГС[правіць зыходнік]

Калі ніхто не супраць, дам на ГС абвестку, прыкладна: "Прыміце ўдзел ў распрацоўцы і абмеркаванні правілаў афармлення артыкулаў (да 00:00 UTC (02:00 мінскага часу) 01.04.2010)". Заўвагі пра змест абвесткі прымаюцца. --Максім Л. 17:16, 8 Сакавік 2010 (UTC)

Калі заўваг няма, стаўлю. --Максім Л. 16:59, 10 Сакавік 2010 (UTC)

Яшчэ адна тэма для абмеркавання?[правіць зыходнік]

Ці будзем мы абмяркоўваць, як аддзяляць у пачатку артыкула тэрмін ад яго вызначэння: коскай ці працяжнікам? Напрыклад: «Мінскі метрапалітэн, сістэма гарадскога пасажырскага транспарту...» альбо: «Горад-герой — ганаровае званне...» Ці гэта пакуль неістотна? - Hard Sin 13:36, 29 Сакавік 2010 (UTC)

  • Лепей працяжнікам. Dalibor 16:15, 29 Сакавік 2010 (UTC)
Лічыце значным, то прапануйце там, калі ўжо такая нагода. --Максім Л. 16:19, 29 Сакавік 2010 (UTC)