Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Вікітыдзень/Адміністрацыйны падзел Эстоніі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Засталося 2 дні да новага тыдня. Паколькі вялікая праца не пайшла, прапаную такую нарыхтовачку для сумеснай працы. Усё ж такі гэта нашы суседзі, а з гэтага толькі за Талін не вельми сорамна. Калі згадзіцеся, трэба перанесці гэта на асобную старонку. ---Хамелка / разм. 22:21, 24 жніўня 2010 (UTC)

Згода.--**Гарадзенскі** 06:53, 25 жніўня 2010 (UTC)
+1, напішам, хоць і не суседзі, але Вікітыдзень трэба ж неяк развіваць :) --Максім Л. 06:57, 25 жніўня 2010 (UTC)
:) ну я мела на ўвазе, што яны таксама дужа да нас блізка, напрыклад, бліжэй, чым многія вобласці Расіі---Хамелка / разм. 09:57, 25 жніўня 2010 (UTC)
  • Назву акруга я ўзяла з артыкулу Эстонія, але думаецца, што Павет будзе дакладней---Хамелка / разм. 10:43, 25 жніўня 2010 (UTC)

Ананіме, можа, як будзе магчымасць, паглядзіце ў 18-томавіку пра акругі/паветы ці што там у Эстоніі? І таксама пра Кернавэ/Кярнавэ, як правільна? Дзякуй :) --Максім Л. 11:05, 25 жніўня 2010 (UTC)

Сп. Максім, пагляжу ўвечары абавязкова, бо мяне бянтэжаць назвы саміх акруг - Чаму акруга Гіію, калі па-руску Хийумаа, да таго ж у нас ёсць артыкул Востраў Хіюмаа. А ці мог бы, хто з удзельнікаў праставіць шаблоны ва ўжо існуючых артыкулах пра гарады Эстоніі. Хаця б для Нарвы і Тарту. Буду вельмі ўдзячны. --178.122.176.16 11:12, 25 жніўня 2010 (UTC)
Дзякуй. Цяпер во думаю, варта набыць сабе 18-томавік. Які шаблон ставіць? --Максім Л. 11:22, 25 жніўня 2010 (UTC)
БЭ ў 18 тамах - добрая рэч, дарадца ў многіх птыаннях. А шаблон - "Шаблон горада" --178.122.176.16 11:28, 25 жніўня 2010 (UTC)
Я шаблоны дадам сёння пазней---Хамелка / разм. 16:36, 25 жніўня 2010 (UTC)

Назвы геаграфічныя паводле Беларускай энцыклапедыі ў 18 тамах[правіць зыходнік]

Паважаныя ўдзельнікі вікітыдня "Адміністрацыйны падзел Эстоніі"

БЭ ў 18 тамах, Мн. 2004, Т.18, кн.2, С. 162 змяшчае наступную інфармацыю:

  • 1) Краіна падзяляецца на 15 паветаў (маакондаў).
  • 2) Назва вострава Хіюмаа даецца як Востараў Хійумаа.
  • 3) Вось пералік населенных пунктаў згодна з картай: Кярдла, Эммастэ, Выхма, Орыссаарэ, Кіхелканна, Курэссаарэ, Сяэрэ, Мыйзакюля, Тырва, Валга, Выру, Антсла, Пылва, Отэпя, Элва, Вільяндзі, Тарту, Рапіна, Суурэ-Яані, Тоатсі, Пярну, Віртсу, Ліхула, Вяндра, Цюры, Мяр'ямаа, Пылтсамаа, Калластэ, Йыгева, Муствеэ, Авінурме, Васкнарва, Нарва, Кохтла-Ярве, Сілламяэ, Ківіылі, Ракверэ, Кунда, Ярва-Яані, Тамсалу, Тапа, Кехра, Маарду, Саўэ, Кейла, Хаапсалу, Локса, Талін (тлустым шрыфтам вулучаны 5 самых буйных гарадоў Эстоніі)
  • 4) На жаль, энцыклапедыя не дае назвы паветаў. --93.84.40.247 14:47, 25 жніўня 2010 (UTC)
З Кохтла-Ярве не зусім зразумела, бо назва запазычанная і нязменная, то мусіць пісацца Кохтла-ЯрвЭ. А як там пішуць літоўскае К(е/я)рнав(е/э)? --Максім Л. 16:17, 25 жніўня 2010 (UTC)

Засталося вызначыцца з формаю, напр. Валга(ўс/ц)кі павет або Павет Валг(а/і) ці як яшчэ? --Максім Л. 16:22, 25 жніўня 2010 (UTC)

Сп. Максім, у БЭ ёсць асобны артыкул Кохтла-Ярве. (Т.8, С.439). Артыкул пра К(е/я)рнав(е/э) адсутнічае. У артыкулах пра гарады Эстоніі ў БЭ няма ніводнай згадкі пра павет. Напр., Тарту (Tartu), горад на Пд. Эстоніі. (Т.15, С.444). Таму прапаную паводле нашай традыцыі (Штат Тэхас, Правінцыя Квебек і г.д.) пісаць "Павет Валга" (без роднага склону). --93.84.42.183 18:21, 25 жніўня 2010 (UTC)

Трэба цяпер яшчэ ў тых артыкулах, дзе я дадала шаблон, паправіць акругі на паветы. ---Хамелка / разм. 17:05, 26 жніўня 2010 (UTC)

Выправіў на паветы Зроблена --178.122.176.81 08:23, 27 жніўня 2010 (UTC)

Навігацыйная паласа[правіць зыходнік]

  • Патрэбна навігацыйная паласа "Паветы Эстоніі". Хто дапаможа --178.122.176.81 08:16, 27 жніўня 2010 (UTC)