Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Вікітыдзень/Дакалумбава Амерыка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дакладнасць тэрміналогіі[правіць зыходнік]

Першым крокам трэба было б, узяўшы 18-томнік БелЭН, прайсціся па назвах артыкулаў. Штосьці ўжо мае дакладнае абазначэнне, не патрэбна будзе выдумляць пераклад. - Hard Sin 18:58, 11 чэрвеня 2011 (UTC)

У 18 томніку БЭ - 100 000 артыкулаў. Прайсціся па назвах прапаную паступова, як будуць стварацца артыкулы. Буду глядзець, тэма для тыдня ўзятая шырокая, на цэлы партал цягне. --178.126.231.89 19:05, 11 чэрвеня 2011 (UTC)
Ці ёсць там Цеаціўакан? --Чаховіч Уладзіслаў 19:10, 11 чэрвеня 2011 (UTC)
Трэба Тэатыўакан, узгадваецца ў архітэктуры Мексіцы. Асобны артыкул прысвечаны Тэначтытлану. --178.126.231.89 19:19, 11 чэрвеня 2011 (UTC)
Во, дзякуй вялікае, а то мяне мучыла гэтае пытанне.--Чаховіч Уладзіслаў 19:27, 11 чэрвеня 2011 (UTC)
Шукаў Тэначтытлан, але не знайшоў. Няма яго ў БЭ, хоць вылучаны курсівам у архітэктуры Мексікі. Будзем глядзець напісанне па "Мексіцы". Кецалькаатля таксама няма. Будзем першаадкрывальнікамі ў беларскай эектроннай энцыклапедыі гэтай тэмы. --178.126.231.89 19:30, 11 чэрвеня 2011 (UTC)
Кецалькаатль сустрэўся ў навуковай працы з эл. бібліятэкі БДУ.--Чаховіч Уладзіслаў 19:46, 11 чэрвеня 2011 (UTC)