Эстэры

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Складаныя эфіры)

Эстэры (складаныя эфіры) — вытворныя рэчывы ад карбонавых кіслот і спіртоў. Маюць агульную формулу R1—COO—R2, дзе R1 ды R2 — функцыянальныя групы спірту і карбонавай кіслаты.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

  • Атрымліваюцца пры дапамозе рэакцыі этэрыфікацыі: злучэннем спіртоў з карбонавымі кіслотамі:
    СН3COOH + C2H5OH = СН3COOC2H5 + H2O
  • Узаемадзеяннем ангідрыдаў ці галагенангідрыдаў карбонавых кіслот са спіртамі:
    (CH3CO)2O + 2 C2H5OH = 2 СН3COOC2H5 + H2O
  • Далучэннем карбонавых кіслот да алкенаў:
    RCOOH + R’CH=CHR'' = RCOOCHR’CH2R''

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]