Перайсці да зместу

Сняданне ў Тыфані (раман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сняданак у Тыфані, раман)
«Сняданне ў Тыфані»
англ.: Breakfast at Tiffany's
Жанр проза, сацыяльная камедыя
Аўтар Трумэн Капотэ
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1958
Дата першай публікацыі 1958
Выдавецтва Random House[d]
Электронная версія
Персанажы Holly Golightly[d]

«Сняданне ў Тыфані» (англ.: Breakfast at Tiffany's) — самы знакаміты раман амерыканскага пісьменніка Трумэна Капотэ[1]. Упершыню апублікаваны ў 1958 годзе[2].

Падзеі рамана разгортваюцца ў Нью-Ёрку[2]. Маладая 18-19-гадовая дзяўчына Холі Галайтлі на працягу года сябруе і сустракаецца з безыменным апавядальнікам, які жыве па суседству, у яе пад’ездзе. Дзяўчына любіць наведваць свецкія мерапрыемствы ў пошуках багатых і паспяховых мужчын. Холі нярэдка вядзе размовы з апавядальнікам і дзеліцца з ім рознымі падрабязнасцямі свайго жыцця і адкрытымі меркаваннямі пра Нью-Ёрк.

Гэтую маладую эксцэнтрычную дзяўчыну вабіць свет багатых людзей, якія могуць сабе дазволіць набываць зіхоткія дыяментавыя калье. Холі кіруецца ў сваіх учынках толькі голасам сэрца, спалучаючы ў сабе чароўнае абаянне сапраўднай жанчыны і дзіцячую наіўнасць і непасрэднасць. Яна нібыта ўвасабляе ў сабе сутнасць Нью-Ёрка — горада, дзе мары і жыццё адгароджаны прыцягальнымі і яркімі вітрынамі крам і кафэ[1].

У 1961 годзе кніга была экранізавана. Галоўную ролю выканала актрыса Одры Хепбёрн[1].

  1. а б в Роман Т.Капоте “Завтрак у Тиффани” (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 сакавіка 2013.
  2. а б Завтрак у Тиффани. Праверана 17 сакавіка 2013.