Старшыня (пасада)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Старшыня)

Старшыня — вышэйшая службовая асоба, якая кіруе сходам, камітэтам, грамадскай арганізацыяй (палітычнай партыяй), дзяржаўным органам.

Як правіла, старшыня выбіраецца або прызначаецца членамі сходу ці арганізацыі. У абавязкі старшыні звычайна ўваходзіць кіраўніцтва паседжаннямі арганізацыі і падтрыманне належнага дзелавога становішча падчас такіх паседжанняў. У перапынках паміж сесіямі арганізацыі або сходу старшыня часта выконвае ролю главы арганізацыі і выступае ад яе імя.