Перайсці да зместу

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска
Від раённы суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі
Юрысдыкцыя Кастрычніцкі раён Мінска
Склад прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Тэрмін службы 5 гадоў
Кіраўніцтва
Старшыня Святлана Юр'еўна Макарэвіч
Зала пасяджэнняў
Адрас 220045, г. Мінск, вул. Сямашкі, д. 33

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Сямашкі, 33.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1].

Старшыні суда

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі