Суд Савецкага раёна г. Мінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Суд Савецкага раёна Мінска)
Суд Савецкага раёна г. Мінска
Від раённы суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі
Юрысдыкцыя Савецкі раён Мінска
Склад прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Тэрмін службы 5 гадоў
Кіраўніцтва
Старшыня Вераніка Святаславаўна Абрамовіч
Уступіў на пасаду 27 лютага 2018
Зала пасяджэнняў
Адрас 220076, г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 6Б

Суд Савецкага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Савецкага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Францыска Скарыны, 6Б. Да 7 чэрвеня 2021[2] года размяшчаўся ў будынку па Лагойскім тракце, 3.

Стары будынак суда па Лагойскім тракце

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1].

Старшыні суда[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]