Маган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяло Маган)
Сяло
Маган
Маҕан
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
207 м
Насельніцтва
1768 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
4112
Паштовыя індэксы
677904
Маган на карце Расіі
Маган (Расія)
Маган
Маган (Расія)
Маган

Маган (якуцк.: Маҕан) — сяло на тэрыторыі гарадской акругі «Якуцк», у 24 км на паўночны захад ад горада Якуцка. З’яўляецца транспартным цэнтрам. У межах пасёлка — аэрапорт, дапаможныя службы лётнай гаспадаркі, цэнтральная сядзіба рэспубліканскай сортавыпрабавальнай станцыі «Маган». Асноўныя галіны гаспадаркі — гадаванне буйной рагатай жывёлы, земляробства (бульбаводства, агародніцтва). Ёсць клуб, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, установы аховы здароўя, гандлю і бытавога абслугоўвання.

Насельніцтва — 1768 чалавек (2007).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У час Вялікай Айчыннай вайны аэрадром Магана выкарыстоўваўся для пасадкі самалётаў амерыканцаў для пастаўкі тавараў па ленд-лізу, бо найблізкі аэрадром да Якуцка не падыходзіў для гэтых мэтаў з-за менш удалага месцазнаходжання і часта быў пакрыты смугой. Для прыёму цяжкіх транспартных самалётаў саюзнікаў была пабудавана самая доўгая грунтавая пасадачная паласа ў СССР, даўжынёю 3,4 км.

Аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў у 1978 годзе. У 2004 годзе пасёлак Маган аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў.