Чаротаўка трысняговая

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Трысняговая чаротаўка)
Перайсці да: рух, знайсці
Чаротаўка трысняговая
Acrocephalus scirpaceus Vlaskop cropped.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acrocephalus scirpaceus Hermann, 1804

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   558429
NCBI   48156
EOL   1052563

Чаротаўка трысняговая, чараця́нка трысняговая (Acrocephalus scirpaceus) — пеўчая птушка сямейства валасянкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 17-21 см. Зверху светла-карычневая з невыразным жаўтаватым брывом, ніз цела жаўтавата-аліўкавы. Ногі цёмныя. Вельмі падобная да балотнай чаротаўкі, адрозніваецца тонам афарбоўкi, спевам, афарбоўкай ног, а таксама суадносінамі даўжыні пёраў у крыле. Маладыя больш жаўтавата-алiўкавыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе не вельмі густыя надводныя зараснікі трыснягу або рагозу, часцей за ўсё над сажалкамi, праточнымi азёрамi, рачнымi затокамi, уздоўж зарастаючых каналаў; часам у зарасніках аеру. У Грузii на Каўказе даходзiць да 2590 м.

Арэал: Еўропа, акрамя поўначы і ўсходу, Каўказ, Цэнтральная і Заходняя Азія, лакальна Малая Азія, Блізкі Усход і Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Месца зімовак: Заходняя і Усходняя Афрыка ад Намiбii, Батсваны i Замбii да ўсходняга ўзбярэжжа.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца ў прыбярэжных зарасніках насякомымі, павукамі, чарвякамі, дробнымі малюскамі.

Гняздо глыбокае, цылiндрычнае, моцна аплятае 2-3 сцябліны надводнай расліннасці (як сухой, так і свежай), пад час будовы над вадой. Можа быць у лазняку (не абавязкова над вадой) звычайна на ўзроўнi 45-85 см над вадой або грунтам, але не больш чым 3,5 м. Пабудаванае з вузкіх і шчыльна сплеценых палосак надводнай расліннасці з прымессю раслінных валокнаў, лiсця, раслiннага пуху i павуцiны. Высцілка з каласкоў трыснягу, а таксама (але не заўсёды) з валосся. Краi гнязда моцна загнуты ўнутр.

Яйкі Acrocephalus arundinaceus

Яйкі (3-5, часам 2-7) з закругленым вузейшым канцом, блакітна-аліўкавыя або светла-аліўкавыя; плямкі сярэдняй велічыні даволі густыя, глыбокія — светла-шэрыя або светла-аліўкавыя, паверхневыя — шэра-аліўкавыя або зялёныя.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • A. s. scirpaceus — Еўропа ад Пірэнейскага п-ва да нiзоўя Волгі і паўд. Скандынавіі, паўд.-зах. Афрыка;
  • A. s. fuscus — раён Каспійскага мора, Каўказ, Малач Азія, Iран да Казахстана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.