Удзельнік:Maksim L./Чарнавікі/Бітва за Англію

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бітва за Брытанію або бітва за Англію --

Прадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку і з пачаткам, нападам на Польшчу 1 верасня 1939 года, 2-й сусветнай вайны, і нават па абвяшчэнні Вялікабрытаніяй і Францыяй вайны Германіі, германскае вярхоўнае камандаванне не распрацоўвалі планаў вайны супраць Вялікабрытаніі. Нават на працягу дзевяцімесячнай паўзы 1940 года, пасля якой пачалося наступленне Германіі на Захадзе, нічога не было зроблена ў гэтым кірунку. Ніякага плану не было распрацавана і тады, калі непазбежным стала паражэнне Францыі.

Такім чынам, відавочна, што ў Германіі разлічвалі дамагчыся згоды брытанскага ўрада на кампрамісны мір на спрыяльных для Вялікабрытаніі ўмовах, якія Гітлеры быў схільны гарантаваць. Мабыць, у Германіі пры ўсім вялікім славалюбстве Гітлера, не хацелі, каб канфлікт з Вялікабрытаніяй меў сур'ёзныя наступствы. І праўда, Гітлер даў зразумець сваім генералам, што перамогай над Францыяй вайна скончана, дазволіў адпачынкі, а частка авіяцыйных сіл была нацэлена на іншыя патэнцыяльныя франты.

Нават калі адмова Чэрчыля ад кожнага кампрамісу і рашучасць працягваць вайну сталі відавочнымі, Гітлер працягваў верыць, што гэта блеф, і лічыў, што Вялікабрытанія мусіць прызнаць «сваё безнадзейнае ваеннае становішча». Гітлер доўга меў гэтыя спадзяванні і толькі 2 ліпеня 1940 года было загадала вывучыць магчымасці для нападзення Германіі на Брытанію. Аднак, загадваючы 16 ліпеня пра падрыхтоўку да нападзення (аперацыя атрымала кодавае найменне «Марскі леў»), Гітлер усё яшчэ сумняваўся ў неабходнасці гэтай аперацыі.

Пра сумневы наконт аперацыі супраць Вялікабрытаніі кажа і той факт, што 21 ліпеня 1940 года Гітлер заявіў Гальдэру пра намер усебакова вывучыць пытанне пачатку ваенных дзеянняў супраць СССР ужо восенню 1940 года. Ужо 29 ліпеня 1940 года Ёдль паведаміў Варлімонту пра цвёрдае рашэнне Гітлера пачаць вайну з СССР. За некалькі дзён перад гэтым, штаб танкавай групы Гудэрыяна поўным складам быў адкліканы ў Берлін для падрыхтоўкі планаў выкарыстання танкавых войскаў у кампаніі супраць СССР.

У час падзення Францыі германская армія зусім не была гатовая да нападзення на Вялікабрытанію. У штабе сухапутных войскаў не толькі не планавалі гэту аперацыю, але і не разглядалі падобную магчымасць. Войскі не былі навучаны дзеянням у марскіх дэсантных аперацыях, нічога не было зроблена для будаўніцтва дэсантных суднаў. Можна было паспрабаваць спешна сабраць транспарты, прывесці ў парты Па-дэ-Кале баржы з Германіі і Нідэрландаў і навучыць войскі пасадцы на судны і высадцы. Але толькі часовае «бяссілле» брытанскай арміі, якая страціла вялікую частку ўзбраення ў Францыі, магло забяспечыць гэтай імправізацыі нейкія шанцы на поспех.

«Марскі леў»[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная роля ў аперацыі адводзілася групе армій «А» фельдмаршала фон Рундштэда, у склад якой уваходзілі 16-я армія генерала Буша і 9-я армія генерала Штраўса. Войскі дэсанта запланавана было пагрузіць на судны ў розных партах паміж вусцямі рэк Шэльда і Сена і высадзіць на паўднёва-усходнім узбярэжжы Вялікабрытаніі паміж Фолкстанам і Брайтанам. Паветрана-дэсантная дывізія павінна была захапіць раён Дуўр, Фолкстан. Паводле плану аперацыі «Марскі леў», у першай хвалі дэсанта меркавалася за чатыры дня высадзіць дзесяць дывізій, каб стварыць шырокі плацдарм. Прыкладна праз тыдзень запланавана было пачаць наступленне з плацдарму ўглыб краіны з бліжэйшай задачай авалодаць раёнамі па дузе ад вусця р. Тэмза да Портсмута. На наступным этапе запланавана было адразаць Лондан з захаду.

Дапаможную аперацыю павінна была правесці 6-я армія фельдмаршала Рэйхенаў, якая ўваходзіла ў склад групы армій «Б». У першай хвалі тут было запланавана выкарыстоўваць тры дывізіі. Дэсантуемыя войскі 6-й арміі меркавалася перакінуць морам з Шэрбура ў раён Портленд-Біла ў заліве Лайм. Затым яны павінны былі прасоўвацца на поўнач да вусця р. Сэверн.

У другой хвалі было запланавана высадзіць мабільныя сілы ў складзе шасці танкавых і трох матарызаваных дывізій, зведзеных у тры корпусы. Услед павінны былі ісці трэцяя хваля ў складзе дзевяці пяхотных дывізій і чацвёртая — у складзе васьмі пяхотных дывізій. Хоць у першую хвалю і не ўваходзілі танкавыя дывізіі, войскі, мелі каля 650 танкаў, прычым усе яны павінны былі знаходзіцца ў першым з двух эшалонаў дэсанта. (Агульная колькасць войскаў першай хвалі складала 250 тыс. чалавек, а ў першым эшалоне было запланавана высадзіць каля траціны гэтых сіл.) Для транспарціроўкі войскаў першай хвалі да пунктаў высадкі патрабавалася 155 транспартаў агульным водазмяшчэннем 700 тыс. тон і звыш 3 тыс. дробных суднаў: 1720 баржаў, 470 буксіраў і 1160 маторных катэраў.

Падрыхтоўка пачалася толькі ў канцы ліпеня 1940 года, і, хоць Гітлер загадаў завяршыць падрыхтоўку да сярэдзіны жніўня, штаб ВМС заявіў, што такую вялікую колькасць суднаў для аперацыі «Марскі леў» можна сабраць не раней сярэдзіны верасня. У далейшым штаб ВМС прапанаваў перанесці аперацыю на вясну 1941 года.

Гэта было не адзінай перашкодай. Германскія генералы ўсведамлялі рызыку, якой падвергнуцца войскі пры пераходзе морам. Яны мала верылі ў здольнасць ваенна-марскога флоту і авіяцыі прыкрыць транспарціроўку сухапутных войскаў і настойвалі на тым, каб нападзенне ажыццяўлялася на даволі шырокім фронце ад Рамсгіта да заліва Лайм з мэтай распыліць сілы англічан. Германскія адміралы ў яшчэ большай ступені асцерагаліся процідзеянні брытанскага флоту. У іх не было ўпэўненасці ў тым, што германскія ваенна-марскія сілы здолеюць адбіць контратакі брытанскага флоту. Яны з самага пачатку заяўлялі, што забяспечыць прыкрыццё высадкі сухапутных войскаў на шырокім фронце немагчыма, а таму варта абмежаваць паласу высадкі і колькасць войскаў дэсанта. Патрабаванні марскога кіраўніцтва толькі ўзмацнялі сумневы генералаў. Адмірал Редэр падкрэсліваў, што неабходнай умовай поспеху з'яўляецца заваёва панавання ў паветры над усёй паласой высадкі.

Пасля размовы з Рэдэрам 31 ліпеня Гітлер пагадзіўся з меркаваннем камандавання ВМС, што аперацыю «Марскі леў» нельга пачынаць да сярэдзіны верасня. Аднак рашэння адкласці аперацыю да 1941 года прынята не было, бо Герынг пераконваў Гітлера, што Люфтвафэ здольныя падушыць ваенна-марскія сілы Вялікабрытаніі і ўзяць верх над англічанамі ў паветры. Кіраўнікі германскіх ваенна-марскіх сіл і сухапутных войскаў схіляліся да таго, каб даць Герынгу магчымасць правесці авіяцыйнае наступленне, бо гэта не абавязвала іх ні да чаго пэўнага, пакуль не быў бы дасягнуць поспех. Як вядома, поспех не быў дасягнуты, і паветраная бітва стала асноўнай і адзінай у вырашальным змаганні за Англію.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Перавага Люфтвафэ над брытанскімі ваенна-паветранымі сіламі аказалася не настолькі значнай, як гэта ўсе ў той час уяўлялі. Люфтвафэ не былі здольныя весці сістэматычныя налёты на аб'екты ў Вялікабрытаніі буйнымі сіламі бамбардзіровачнай авіяцыі (а менавіта гэтага баяліся брытанцы), і нямецкая знішчальная авіяцыя лікам не значна пераважала брытанскую.

Люфтвафэ[правіць | правіць зыходнік]

Авіяцыйны наступленне ажыццяўлялася галоўным чынам сіламі 2-га і 3-га паветраных флатоў пад камандаваннем фельдмаршалаў Кесельрынга і Шперля. 2-і флот базіраваўся на паўночным усходзе Францыі і ў Нідэрландах, а 3-і — на поўначы і паўночным захадзе Францыі. Кожны паветраны флот з'яўляўся цалкам самастойным злучэннем. Такая арганізацыйная структура давала пэўныя перавагі пры ўзаемадзеянні авіяцыі з сухапутнымі войскамі ў Польшчы і на Захадзе, але была не гэтак эфектыўнай у чыста паветранай кампаніі. Кожны флот распрацоўваў і даваў на зацвярджэнне вышэйшаму камандаванню свае планы. Агульнага плану дзеянняў не было.

Тэхнічнае забеспячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Асабовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўскія ВПС[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічнае забеспячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Асабовы склад[правіць | правіць зыходнік]