З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыльніца , Шыльнік [ 3] (Subularia ) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства капуставых.
Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі , Паўночнай Амерыкі і ў гарах Усходняй Афрыкі . Адзіны від — шыльніца вадзяная, або шыльнік вадзяны (Subularia aquatica ). Трапляецца рэдка па берагах і ў прыбярэжнай зоне рэкі і азёр.
На Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі не адзначана.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 12. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).