Перайсці да зместу

2 долары ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з 2 долара ЗША)
2 долары ЗША
англ.: United States two dollars
аверс двухдоларавай купюры
аверс двухдоларавай купюры
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт  ЗША
Уведзена 1862
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Два долары ЗША — другі па намінале федэральны рэзервовы білет ЗША. На пярэднім боку намаляваны Томас Джэферсан, на зваротнай — рэпрадукцыя карціны Джона Трамбула «Дэкларацыя незалежнасці».

Вытворчасць купюры была спынена ў 1966 годзе, аднак праз 10 гадоў да імпрэзы двухсотгоддзя незалежнасці ЗША адноўлена. У нашы дні новыя асобнікі практычна не ствараюцца (каля 1 % усіх выпушчаных банкнот), адпаведна яе рэдка можна ўбачыць у выкарыстанні. Гэта спарадзіла міф пра тое, што двухдоларавыя купюры вывелі са звароту, што дастаўляе праблемы людзям, якія жадаюць імі адплаціць.

Рэдкасць можна растлумачыць тым, што выпуск 1976 года быў незвычайна ўспрыняты насельніцтвам (і нават стаў прадметам калекцыянавання) і не быў запатрабаваны ў грашовых аперацыях. Да жніўня 1996 года, калі выпусцілі новую серыю, гэтыя банкноты ўжо амаль зніклі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]