Перайсці да зместу

Музей польскай песні ў Аполі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:15, 22 чэрвеня 2022, аўтар Паўлюк Шапецька (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Музей польскай песні ў Аполі
Заснаваны 29 лістапада 2007
Месцазнаходжанне
muzeumpiosenki.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей польскай песні — музейная ўстанова ў горадзе Аполе.

Музей быў адкрыты летам 2016 года ў Амфітэатры Тысячагоддзя, у якім штогод адбываецца фестываль польскай песні «Аполе».

Выстаўка мае сучасны, мультымедыйны характар. Яна паказвае гісторыю польскай песні пачынаючы з 20-х гадоў ХХ стагоддзя па сучаснасць.

На двух сценах залы, у якой знаходзіцца выстаўка, змешчаныя сэнсарныя экраны. На іх можна пабачыць музычныя кліпы, фестывальныя канцэрты, праграмы, справаздачы і размовы з артыстамі.

У гэтых «музычных сценках» таксама ўсталяваныя лінзы, праз якія, як праз дзірку ад ключа, наведвальнікі могуць паглядзець ролікі з гістарычнымі падзеямі з розных перыядаў.

Галоўным экспанатам музея з’яўляюцца кабіны, у якіх, як у прафесійнай студыі, можна праспяваць і запісаць сваю любімую песню, а пазней адправіць запіс на сваю электронную пошту[1].

Зноскі