Сенацкая плошча Хельсінкі
Выгляд
Сенацкая плошча (фін. Senaatintori, швед. Senatstorget) — плошча ў цэнтральнай частцы горада Хельсінкі ў раёне Круунунхака, «візітная картка» горада. Створана ў стылі позняга класіцызму пасля ўваходжання Фінляндыі ў склад Расійскай імперыі. На ёй у 1830-1852 гадах архітэктар Карл Людвіг Энгель пабудаваў манументальны кафедральны сабор. Перад саборам знаходзіцца помнік Аляксандру II. Яго ўсталявалі ў 1894 годзе ў памяць аб аднаўленні царом фінскага парламентарызму.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сенацкая плошча Хельсінкі
- Будынак сената (Дзяржаўнага савета) на сайце vHelsinki.ru Архівавана 1 снежня 2007. (Праверана 1 сакавіка 2011)