Перайсці да зместу

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Іст-Бэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 05:01, 23 сакавіка 2024, аўтар CommonsDelinker (размовы | уклад) (Removing CSUEB-Free-Stock-Photo-019.jpg, it has been deleted from Commons by Pi.1415926535 because: Copyright violation; see c:Commons:Licensing (F1): content was)
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Іст-Бэй
англ.: California State University, East Bay
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: California State University, East Bay
Заснаваны 1957
Студэнты 16 253[1]
Краіна
Размяшчэнне Хейвард, Каліфорнія, ЗША
Сайт csueastbay.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Іст-Бэй (англ.: California State University, East Bay) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хейвард у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка

Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта і прапануе 136 праграм бакалаўрыяту і 60 магістратуры. Заснаваны ў 1957 годзе, універсітэт сёння налічвае амаль 14 000 студэнтаў. Па стане на восень 2021 года ў ім налічвалася 863 выкладчыка, з якіх 358 (41%) знаходзіліся ў штаце. Буйнейшы і старэйшы кампус універсітэта знаходзіцца ў горадзе Хейвард з дадатковымі цэнтрамі ў бліжэйшых гарадах Окленд, Конкард і некалькіх іншых месцах па ўсім рэгіёне Іст-Бэй у раёне заліва Сан-Францыска. Установа змяніла сваю назву з Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Хейвардзе на сваю цяперашнюю назву ў 2005 годзе.

Структура

  • Каледж літаратуры, мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж бізнесу і эканомікі
  • Каледж адукацыі і сумежных студый

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.