Даўжыня цела 38-40 см, крыла 28,8-33 см апярэнне белае. Уздечка і корні пёркаў галавы, патыліцы, грудзей і спіны — аранжава-ружовыя. Вушкі і пёркы над вачыма з лёгкім цёмна-жоўтым адценнем. Падкрылы і падхвосце з жаўтаватым адценнем. Хахалок кароткі і поўны. Паміж дзюбай і вокам ёсць чырвоная пляма. Дзюба даўгаватая, цёмна-шэрага колеру. Лапы шэрыя. Кальцо каля вачэй даўгаватай формы, без пёркаў, цёмна-сіняга колеру. Радужка цёмна-карычневая. Самец і саміцы маюць аднолькавую афарбоўку.